Вiленскiя помнiкi

1 2 3 4 5

Паслухайце:
Помнікаў два —
Мураўёў...
Кацярына...
Пры іх дзень і ноч
Стаіць варта —
Ад птушак гарэзных,
Гарэзных людзей.
Гарадавыя пры іх
Нерухомы, як мармур,
I пышны пагрозлівы мармур
Вартуюць, як скарб.
Дзень і ноч тут вартуюць, бо...
Ёсць ад каго картаваць.
Дзень і ноч блізка кружаць вакол
Разнастайныя зграі
Шпікоў,
I мармур, абсвістаны ветрам,
Абмыты даждямі,
Вартуюць, як порах,
Бо... ёсць ад каго вартаваць.
Стаіць варта
Ад птушак гарэзных,
Гарэзных людзей,
Бо бываюць выпадкі:
Каменнямі вуха адбілі ушчэнт
Фабрыканту вяровачных гальштукаў.
Тут яж ля каменных ног
Тоўстай Кацькі —  
Аматарты цесных штаноў
Лейб-гвардзейцаў —
Знаходзілі шмат
Залатых абаранкаў...
А раз... Была ноч...
I спала Вілля на пасцелі
3 пяску між абоймаў прысад.
I Вільня драмала, як тыгра,
Гатова да скоку-нападу.
На вуліцах цёмна.
Месяца яркай ліхтарні.
Ні зорак — мятлічак агнёвых.
I дрэвы шапталі у парках
Аб старых часах.
Жартаўлівыя людзі
Бітон валяр'янкі (Каты вельмі любяць)
Прынеслі да помніка Кацькі.
I мармур яе
Ад дробных хвасткоў гарнастая
Да самага нізу-падолу —
Да шлейфа царыцы Давай валяр'янкай крапіць.
Пасля,
Праз гадзіну ці дзве,
Тут гулялі каты

1 2 3 4 5
Size