Вiленскiя помнiкi

1 2 3 4 5

3 усёй Вільні
I ладзілі гучны канцэрт,
Не горш —
Афіцэрскай ці панскай гулянкі.
3 фліртамі, з пыхам і зграбнасцю
Вялікасвецкай;
Якраз мільянерская моладзь:
— Ня-а-а-а-а-а-аў...
— Ку-ня-а-а-а-аў... Кацэн-ямер такі,
Ажна Вільня схапілася з ложкаў
Са страхам.
I вочы працёрла,
I вушы паставіла, Слухала...
— Што гэта?
— Што гзта?
— Можа, пажар?..
— Можа, разбой?..
— Можа, графскі дэбош?..
— Тышкевіч, балюе.
Адказ быў адзін:
— Ня-а-а-а — а-аў...
— Ку-ня-а-а-а-аў...
I начальнік губерні
Званіў паліцмайстру:
— Сейчас успакоіць! —
I сам паліцмайстар,
Як Неран той, рыясабароды,
Паехаў на баль да катоў.
Не адзін, а з атрадам
Узброеных гарадавых...
I была там ідылія...
Слаўнае гульбішча...
Кошак, як зайцаў, стралялі...
I многа каго —
Падазроных ў справе катоў,
Больш дзесятка людзей —
У Лукішкі забралі.
Быў допыт ў аптэках:
— Дзе?
— Хто і калі?
— I каму?
— Прыметы?
— Хто валяр'янкі купляў?
Як асінавы ліст,
Дрыжэлі аптэкары.
Агенты царскай ахранкі
Аж некалькі месяцаў
Хлеб зараблялі па горла:
Лавілі, лавілі, лавілі...
Лукішкі глыталі нямала
А вось з Мураўёвым...

1 2 3 4 5
Size