Вiленскiя помнiкi

1 2 3 4 5

Прашу прабачэння, не з ім,
А з адным селяніыам.
Прыехаў на рынак малюсенькі,
Дробнонькі, жвавы адзін Янучок.
Не адзін -— з роднай жонкаю Мартай —
Таўстухай высркан,
Якая магла б на руках,
Як дзіцёнка, качаць мужанёчка
Свайго. Авечку прадалі яны,
Япрука. Шанцавала. I вось
Ў аднаго «землячка»
У «Заезным дварэ» пакінулі
Людзі каня і пайшлі сабе
Горад агледзець. Скуныя был!
I любілі глядзець толькі тое,
За што ім не трэба плаціць.
Не найшлі ў балаган —
Нянь канеек не парты — ого!
I чаго там глядзець? —
Як няшчасны за грошы тым бокам
Спявае, якім людзі добрыя
Іншае робяць?
Ці, можа, глядзець, як там жулік
Нагою, як пісар той,
Надумает — фокус!
Хоць Янка рукою не зробіць
Таго... Дык затое у воласці
Пісар у іх. Дык такі ён
Аматар, што піша зімою
Па спезе павесткі...
I Янка наш з Мартай
Праспектам пайшлі.
Быў пагодны дзянёк.
Вераб'і і вароны.
I Янка наш з Мартай
Глядзяць у вітрыны,
«Мо купіце што?» —
Так цікавіцца крамнік адзін.
Далікатныя людзі ў Вільні...
«Не трэба нам, дзякуй».
I Янка наш з Мартай
Пайшлі аж на сквер
Паглядзець Мураўёва.
Драбнюткі, сухенькі Янук
Выглядаў нібы муха пры ім.
А Марта вачэй адарваць не магла:
— Ёи вялікі такі,
I напэўна у гэтага ўсе
Велічэзнае...
Эх!..

1 2 3 4 5
Size