Вiленскiя помнiкi

1 2 3 4 5

I не чулі муж з жонкай,
Як гарадавы ім сказаў:
«Разайдзісь!»
«А які ж ён вялікі!..»
Нагледзецца Марта не можа.
Зазлаваўся Янук на яе —
I як крыкне, як гіркне
(Хоць быў ён малы,
Трубны голас ён меў велікана):
— Не бачыла поскудзі гэтай!
Хадзем!
Ледзь паспеў ён закончыць
«Хадзем!» — як два фараоны
Яго за руку гэтак моцна
Трымалі, ан думаў ён: Сам
Мураўёў сваей камепнай
Лапай прыціснуў яго.
Фараоны, як вогалас,
Слова «хадзем!» —
паўтарылі:
— Хадзем у кутузку, гасцёк наш, За «носкудзь», хадзем!
— Оскорбление важной особы...—
А Марта у лямант, у плач
На увесь голас:
— За гэтага з камоня?!
Цьфу па яго з гэтым камнем!
Тут двое яшчэ фараонаў
Да Марты. Пад ручку жанчыну.
— Хадзем жа і ты,
Маладуха, за «цьфу!».
— Оскорбленно ваишай особы...—
Збіраўся народ, і смяяўся,
I жарты і кепікі строіў.
«Гу-га» і «гу-га».
Гарадскія смягоцца з вясковых:
— Дзеля гэтае малны людзей
Павялі ў кутузку!..
Тут царскія агенты
Вызвалі яшчэ фараонаў.
I колькі дзесяткаў людзей
Павялі:
— Оскорбление важной особы!..
За «малну» хадзем!
Вядуць у кутузку грамаду.
Наперадзе Янка той з Мартай
3 вёскі. За імі ідуць
Гарадскія. А вакол Фараоны...
А потым быў суд.
Чарнасоценны друк затрубіў
Аб крамоле.
Ля помнікаў варту
Паставілі
Ўдвойчы,
Утройчы.

1 2 3 4 5
Size