Вiленскiя помнiкi

1 2 3 4 5

Арнаменты вуліц.
Скрыжалі касцёлаў, царквоў,
Сінагогаў, і кірх, і мячэцяў:
Багоў інтэрнацыянал.
Кавярні, шантаны,
Графоў і купцоў камяніцы.
Гатэлі. Рамізнікі.
Конка. Вунь некалькі комінаў —
Шпілек фабрычных 3 аблокамі дыму,
3 прызывам гудкоў.
Вунь Антокаль, Закрэт.
Вунь Лукішкі.
Пяты год у тым каменным доме
Святкаваўся крывёю, Пятлёю і кулямі.
Срэбраны пояс Віллі
Тут уецца, блішчыць
Між далінаў, узгоркаў,
Садоў, і лясоў,
I магільнікаў.
Бедныя хаткі акраін,
Бы ластавак гнёзды,
Маленькімі купкамі
Балада вякоў і прастораў.
Балада крыві і няволі.
Скляпы-падзямеллі
Ахоўваюць, нібы святыню,
Гнілыя астанкі літоўскіх князёў.
А на могілках — косці рабоў,
Што рукамі сваімі
На плахце вякоў будавалі
Святы дабрабыт для паноў.
Пергамінаў, шмат
Летапісаў пра Вільню —
Струхлелыя звіткі —
Ляжацъ у музеях.
Адчуваюць іх водыр.
Археолагі. Маога лірызма...
Усё тут запісана? Не.
Тут запісаны толькі легенды.
А былі лунаюць птушкамі
3 вуснаў у вусны.
Хоць лірыкі мала,
Затое...

1 2 3 4 5
Size