Жалезны воўк

1 2 3 4 5

Воўк заляскаў зубамі.
У князя п'яўкамі зрэнкі ўпіліся,
Праніклівы грозныя вочы.
Да гэтакіх позіркаў князь не прывык,
I Князева сэрца зайшло хадыром,
I Князева сэрца — як люты груган,
I Князева сэрца — пажар.
Нацэліў свой лук на наука Гедымін,
Бо князь быў стральцом самым першым,
Бо князь быў стральцом самым трапным.
I стрэлі ляцелі,
I стрэлы гулі,
Не стрэлы — крылатыя змеі,
Не стрэлы — ігагібель,
Не стрэлы — а смерць.
Нацэліцца ў грудзі — трапляе,
Нацэліца ў карак — якраз,
Нацэліцца ў кока — туды.
I стрэлы, бы рой камароў,
Гулі і звінелі,
А воўк — хоць бы што.
Не баіцца тых стрэл воўк жалезны.
Не стрэлы — а мухі,
Не стрэлы — лучынкі,
Не стрэлы — пясок.
I спалохаўся князь,
Апусціў свой калчан.
«Што рабіць, о, Пяруи?»
Воўк раз'юшаны лезе і лезе...
Блінсэй і бліжэй...
Зараз кінецца...
Вось...
Прытаіліся псы.
I зніклі кудысьці ўсе людзі.
I людзі, як псы, I псы,
Нібы людзі.
Князь адзін.
Яго сіла адпала, як струп.
Яго сіла адпала, як дым.
Сам-насам.
I жалезнуго ляпу разявіў
Жалезны разгневаны воўк...
Князь за грудзі схапіўся
I... . Сон.
Расплюшчыў ён вочы.
Ускочыў. Стаіць. Цішыня.
Месяц ціха плыве
Залатым чаўнаком.
За хмарку сівую
хаваецца ён. I зноў...
А хмары — як туры,
А хмары — зубры,

1 2 3 4 5
Size