Жалезны воўк

1 2 3 4 5

А хмары — алені,
А хмары — як войска,
Як грозны атрад.
Месяц ціха плыве
Залатым чаўпаком. Сон.
Дрэвы — людзі жывыя — шапочуць.
Дрэвы — рыцары-воі — дрыжаць.
Сон.
I ваякі і слугі стаяць навакол
I чакаюць загаду ад князя. Сон.
Князь ад вогнішча вечнага склікаў жрацоў
I свой сон гаварыў ім. Свой сон.
Гаварыў — і хаваў свой спалох ад людзей,
Гаварыў — па баках аглядаўся.
Сон.
Першы Жрэц
Быў стары, у сівізне гадоў,
3 мутным вокам, з гарбом,
3 сінявасцю жыл на дрыжучых руках.
Ён тлумачыў:
— Вешчы твой сон, слаўны князе.
Гэта хартыя будучых дзеяў святых.
Дзе дрэмюоць цяпер шчыр-дубы і бары
Па нізінах, узгорках адвечных,
Там горад устане вялікі.
Да зор, да нябёс будуць гмахі расці,
Заварожаць наш край на гады, па вякі;
I людзі з адалля і зблізку
Плысці будуць сюды на наклоны багам.
У абоймах Віллі між лясоў і палёў
Шмат вякоў будзе жыць гэты
Горад.
Жрэц другі
Быў сярэдпіх і муяшых гадоў.
Задумна, паваягаа і мудра
Ён голаў схіліў.
I вось як тлумачыў сои князя:
— Вешчы твой сон, наш саколе,
Ад мілосных багоў светлым знакам дзе.
Шануй, ясна сонца, жалеза.
У моцных руках шчыр-адданых ваяк
Жалеза табе паратунак,
Больш зброі! жалезнае зброі!
Толькі, князе, глядзі, каб па хатах па тых,
Што, як гнёзды, растуць каля рэчкі,
Не было ні мячоў, ні нажоў ані-ні,
Не было ні кавалка жалеза...
А то раб, а то хам
Бунтавацца начне.
Я сказаў...

1 2 3 4 5
Size