Жалезны воўк

1 2 3 4 5

I больш гаварыць мне нязручна.
Трэці яфэц
Юнаком быў з агнём у вачах,—
Хоць агонь той схаваць ён стараўся,—
Сон князя тлумачыў:
— Вешчы твой сон.
Ён — прароцтва нябёслае сілы,
У вякоў аддаленні, што ўзыдуць сюды,
Возьме верх над залогам жалеза,
I апыніцца чорны метал у руках
Тых людзей... тых рабоў... ля Віллі...
I тады...
— Годзе! — крыкнуў вой-князь.
I радасць і гнеў
Пад грознай брывой яго
Гаслі-гарэлі,
Гарэлі. і гаслі.
Збудаваў Гедымін на высокая гары
Да хмар камяніцу-замчышча,
Пад замчышчам — скляпы.
Шмат жалеза пайшло для скляпоў,
Каб мацней трымаць тых, што
У хаціпках убогіх...
А вакол вырас горад вялікі,
I завецца ён
Вільня.

1 2 3 4 5
Size