Жалезны воўк

1 2 3 4 5

I валіцца сонца
Чырвоным шчытом,
Пажарыць дубы і барыны.
I цепі ля пнёу,
Нібы козы, ляглі.
I туліцца вечар,
У долах чакае.
Змоўк рог паляўнічы.
Нямала сягоння над Князевы лук
Зганялі зуброў і казюль.
А князь быў стральцом самым першым,
А князь быў стральцом самым трапным.
Так гутарка йшла,
Так усе гаварылі ільсціва.
Бо лепш паляванне ў лясах,
Чым па гнёздах — па норах падданых.
Бо лепш хрыпы смерці звяроў,
Чымся войкание, гвалты дзяўчат.
Змоўк рог паляўнічы.
Даволі.
Будзе досыць забавы крывавай.
I людзі, як псы,
I псы, нібы людзі,
Спацелі. У пене. У пыле.
Служылі. Гатовы служыць.
Спакора ў вачах.
Ці шчыра, пяшчыра — спакора...
Бы «нiшто» акружыла «усё»,
Акружылі ўсе Гедыміна.
I нехта за повад стрымаў ясарабца,
I нехта к страмёнам прысунуў руку,
I нехта сагнуўся, каб князю мякчэй
Было па спіне цяжкім чобатам стаць,
I нехта прышоў злы бляск у вачах,
I нехта праклёны шаптау...
Каня адвялі да пшаніцы,
Князь прылёг адпачыць
На высокай гары над Вялейкай,
Як і бьгў ён у зброі жалезнай.
I сонца кацілася ўніз ды уніз,
I цені раслі і даўясэлі,
I вечар туліўся, чакаў...
Стала ціха вакол.
Бераглі князеў сон, як збавение, як скарб;
Сцераглі яго сон, нібы звера у клетцы.
Бо як спіць — не грашыць
Нават князь, нават цар.
Бо як спіць — няма гора нікому.
Зоркі зірк навакол, нібы вочы людзей,
Нібы вочы адданых ваяк,
Нібы вочы пуглівых дзяўчат,
Нібы вочы мяцежых людзей.
Зоркі блішчаць.
Хай не думае хто,
калі спіць ясны князь,
Дык і варта узбройная дрэмле,
О, варта не спіць,
Хоць ніхто і не думае князя чанаць:
Як навекі засне, будзе шмат князят,
Будзе горш, як цяпер...
Зоркі ў небе гараць.

1 2 3 4 5
Size