Кволыя кветкі. Пад песняй салоўкі

Кволыя кветкі

Кволыя кветкі вясны маёй завялі без пары, і душу маю атуліў халодны туман тугі. Пажарышча майго сэрца знікла, як вядзьмарскі балотны агонь. Белым лебедзем унясліся мае мары, і я перастаў верыць у лепшае жыццё.
Хтосьці пяяў пад маім акном сумную песню глыбокай мінуўшчыны. Нібы птушка за птушкай, нібы зорка за зоркай, лунала мелодыя, і я не мог заснуць.
І жадаў я, каб песня сціхла, каб яна не будзіла мае сэрца, каб яна не гаварыла мне аб нечым лепшым і пштлейшым, каб не выклікала ўспамінаў.
Перарвалася песня.
Надыходзяць змрокі. Зарніца над горкай памірае. Цені атуляюць увесь абшар. Над млынам і позерам падымаецца густы туман. Робіцца ціха ў ііаколіцы. Нямее ўся зямелька, як бы прыслухоўваецца да няясных зыкаў ночы.
Надыходзяць змрокі. Разам з імі падымаецца і расце мой смутак. Разам з таемнымі зыкамі ночы, разам са стогнам блізкай пушчы ён будзіць маё сэрца.
Нібы пажарышча, месяц вырываецца з-пад хмар, I абраз, выгадаваны ў маёй душы з маленства, устае па ўсёй красе сваёй. Як хмель мядовы, ён ап'яняе мае думкі.
На палатне маляра я бачыў яго усмешку. На белым камені я бачыў яго дзіўна прыгожую постаць. Ён гаварыў мне аб шчасці са струн ліры...
Расце мой смутак, нібы вогнішча рыбакоў ля рэчкі, і душа мая рвецца да малітвы. Яна кажа малітву без слоў. Гэтую малітву кажуць і бярозкі пад ветрам паўночным, і краскі ў расіцы бліскучай, і рэчка між сценамі шопатнага сітніку, і ўвесь Ііожы свет пад шатамі летняй ночы...

Пад песняй салоўкі

Над сажалкай люстэрнай, між цвітучым вешняком, салоўка пеў. Спала зямелька вясновая пад паўночным ззяннем месяца. Зоркі ў небе блішчалі буйныя і бліскучыя.
Спаў і я, толькі сэрца маё не спала. Сэрца марыла аб той, каторая яго запаланіла, каторая іграла на маім сэрцы, як на арфе...
Песні майго сэрца былі вясновыя, сонечныя, як песні салаўя. Свет Божы выглядаў у іх такім хароніым і шчыра-радасным, як само сонца. Жыццё ў гэтых песнях малявалася фарбамі кветак. I было яно чыстае, як крынічная вада.
А кончыў салоўка сваю песню, мінула вясна, кончыліся песні майго сэрца — мінула вясна і для яго. А дзяўчынка пайшла ў нябыт, пакінуўшы мне толькі недасціглую мару.
Яшчэ раз прыйдзе вясна, яшчэ раз салоўка запяе, але сэрца мае болей не адклікнецца на гэтыя чары, як раней, бо яго вясна мінула назаўсёды...

Size