Палескiя байкi

1 2 3 4 5 6 7

Бы з вясёлак адвечнае кола.
3 валакністых агнёў ткала дал
ь паясы,
Аздабляла ў нябесныя краскі;
3 яркіх зорак-вачэй ткала даль абрусы,
Дуда спала пад соночнай ласкай.
I дуда сніла сон, заварожаны сон:
Матылькамі кружыліся зыкі.
Абляцеў белы свет дзіўны тон, вешчы тон
Пад рукамі сівога музыкі.
Спеў імкнуўся удаль лебядзіным пуцём,
Дудар граў і спяваў грайкі-песні.
Бачыў хаткі сялян, бачыў панскі харом,
Цэлы свет дудару быў зацесны.
Слёзы ў ясных вачах ззялі светлай расой,
Акраплялі ратайскія грудзі.
Людзі йшлі на агонь.
Людзі рыпулі ў бой,
Згадаваныя працаю людзі.
Нібы хваля плыла, ірвануўся сыр-бор,
Грамада йшла, гуляла, спявала.
I глядзела ўгару на нябесны прастор,
I жаданне ў вачах красавала.
Колькі моцы было ў гучных песнях людзей,
Радасць хлынула светлай навалай.
Гукі шчасця раслі з гарапашных грудзей,
Зычным выраем песня лунала.
I дуда скіла соті: абяздолены край
Між балот і лясоў дромле ціха.
Па лугах і палях жабраком ходзіць бай,
Па шнурах ходзіць злыбеда-ліха.
Край той сніць, як стары занядунчаны дзед
За цямшоткай, за курпай пячуркай,
А над краем відаць светлы зорачны след,
Захаваны пад шэраю хмуркай.
Ой, каб быў там пясняр, сівабровы дудар
У забытай, загнанай старонцы,—
Ён падняў бы людзей, разварухаў б абшар
I паклікаў бы ў госці да сонца!
Скарб багаты ў зямлі векавечна ляжыць,
Сіла брызгае светлай крыніцай.
I прачнецца той край, будзе вечна ён жыць,
Закрасуе зарой-зараніцай.
Вось уздумаў пан бог край Палессе стварыць
I людзей, і жывёлін, і птухаў;
I вяроўку пачаў ён з праменьчыкаў віць,
I сівую патыліцу чухаў.
Па вяроўцы з нябёс апусціўся ў ваду,—
Бог — вялікі штукар на ўсе рукі; З
ахапіў ён з сабой самаграйку-дуду,—
Маюць сілу вялікую гукі.
Лодзь падумаў загад — крышталёвы чаўнок,
Як цудоўны мянтуз, паказаўся.
I сявалка ў чаўне. У той сявалцы камок,
Як шаўковы клубок, развязаўся.
Развязаўся клубок: дыямептавы мак

1 2 3 4 5 6 7
Size