Палескiя байкi

1 2 3 4 5 6 7

Заіскравіў, напоўніў сявалку.
Бог бярэ на вагу, бог прабуе па смак,
Такіх зерняў не еў ён і змалку.
«Вось насенне — дабро, вось насенне — адбор!
Гэтым свет тут засеяці трэба!
Тут хай будзе зямля, а над ёй — цёмны бор,
I лужок, і ўрадлівая глеба».
Бог плыве на чаўле ды мяркуе туд-сюд.
Нібы рупны ратай гаспадарны:
Сыпне жменю дабра — і расце, проста цуд,
Пушча-лес, нібы сад велізарны.
Вада шчыліцца — ўміг выступае гаёк,
А за гаем — лугі, сенаніаці.
Зелянеюць палі, і шуміць каласок,
Ажыла ўся зямеліца-маці.
Высгупаюць ушыр, разлягаюцца ўдаль
Лугі, понші, даліны і ўзгоркі.
Кветкі граюць, блішчаць, зелень ладзіць
свой баль,
Мігаціцца раса, нібы зоркі.
Прамяністым агнём сонца грэе зямлю,
Аздабляе луг свежы і сочны.
Цеплыпя... Хоць дзіцё палаясы на раллю,
Дык пачне тут расці відавочна.
Ой, пачатку няма, ой, канца не відаць
Шчыр-красе агняцветаў і фарбаў.
Вось давай на дудзе бог іграць ды іграць —
I з'явіліся новыя скарбы:
Замільгаў матылёк, зашумела пчала,
Зух-стрыгунчык між травак туркоча.
I зязюля пяе, кволы гук завяла,
Громка болбатка ў лесе балбоча.
Грае бог на дудзе. Лось выходзіць на лог
3 лагавішчаў дрымотнага бору;
Тур лагодна глядзіць на атару ў палёх,
Што пасецца на вольным прасторы.
Грае бог на дудзе, і плыве песня-гук,
Бог насенне паўсюды кідае.
На паляне стаіць, нібы дуб, паляшук,
Першы раз вольны свет аглядае.
Выкрасае агонь, дыміць люльку ўзасос
I магерку кідае на камень;
Зірк туды і сюды — уваходзіць у стос,
Бурчыць: «Хату збудую тут. Аман!»
Шмат клапот, шмат турбот, паляшук, будзеш мець,
Ты, глядзі, не спудлуй, а трымайся!
Прападзеш, як разок заваронішся ледзь,
Над сабой пастыром быць старайся.
Дзеі-думкі твае, — гэта стада гаўяд
На даліне абшырнай жыццёвай,
Пуга-цямлівасць іх абароніць ад здрад,
Будзе руппасць трымаць у захове.
Бог плыве на чаўне, а тым часам злы чорт
Круць і верць вакол божае вабы.
Чорт з рагамі, з хвастом і худы, як той хорт.

1 2 3 4 5 6 7
Size