Палескiя байкi

1 2 3 4 5 6 7

Чорт — гідкі і слізкі, нібы жаба.
Бог — слабенькі дзядок — слепавата глядзіць
На ясар-сонца — на вечны загарак.
«Эх» і «эх», «квох» і «квох», і дрыжыць
і дрыжыць,
А гады яму згорбілі карак.
Раптам лапу тып-мыц, цапнуў жменю дабра,
Проста з рук вырваў божых чарцюга.
Ён насенне глынуў і паплыў, як мара,
Рагатаў жарабцом, лайдацюга.
Бог маўчаў — яму што?
Кончыў працу. Назад
Па вяроўцы ўскарабкаўся ў неба.
На аблоках ляжыць.
Спачывае і рад,
Што нацацкаўся болей, чым трэба.
Кінуў з неба дуду на зямлю бог уніз,
Паляшук ад яе слодыч мае.
Скача поле і лес, скача звер
сярод хмыз,
Як ратай на дудзе тут зайграо.
I дабрэе злы воўк; ён глядзіць, бы ягнё,
I ківае ў лад-тахт галавого.
Не кусае вужак; ён звярнуўся клубком,
Заварожаны слухае гранне.
Хоць у рукі бяры, перазайся вужом,—
На цябе, як дзіцё тое, гляне.
Паляшук па дудзе пасля працы пяжкой
Грае цэламу свету надзіва.
Адыходзіць, як цень, пальба з цяжкай журбой,
На душы — бы хто мажа алівай.
Плывуць гукі ў прастор, нібы птушкі нябёс,
Разлягаюцца пошчакам дробным.
Рады краскі, трава; ў яркіх кропельках рос
Апранаюцца пышна, аздобна.
I журчыць ручаёк, байку-казку пляце,
Дудару вельмі шчыра уторыць,—
Во ад чараў дуды ўся зямля запяе,
Зараз камень нямы загаворыць...
Ой, на свеце няма прыгажэй і пякней
Вольнай песні, і простай і шчырай;
Паляшук нават смерць забывае пры ёй,
Яго сэрца ўзнімаецца ў вырай.
Думка рэчкай плыве праз краі, праз вякі,
Думка ў небе гарыць зараніцай.
Сыпле кроплямі ўніз, як раса на лісткі.
Жыве сэрца яшвою крыніцай.
Чорта гне ў дугу, вельмы лезуць на лоб,
Забурчэла унутры аж занадта.
Бы атруту глынуў, бы глынуў горкі боб —
То зашкодзілі божы зярняты.
Ён крычыць на жывот, бо начала расці
Раптам чэрава ў стог велічэзны,
Распірае бакі, ні сапці, ні храпці,—

1 2 3 4 5 6 7
Size