Палескiя байкi

1 2 3 4 5 6 7

Распучыўся ўгару ваўкарэзны.
I пачаў ён бляваць, мэкаць, нібы каза,—
То вылазіць крадзёнае бокам;
Там, дзе плюне,— расце гнілы корч, і лаза,
I ракіта, і лопух, і бабкат.
Чорт снуе, як павук, выпірае аж дух,
Плюе, харкае серкай, крывёю;
Ён паганіць ваду цэлай кучай рапух,
Рабакамі і дзікай травою.
Чорт снуе, як павук, рыгануў раз-другі,
Плюпуў папам і яснаю папяй.
Пойдзе гора гуляць на шнуры, па лугі
I жыцце мужыка апаганіць.
Чорт снуе, як павук.
Ён усё — храк і храк:
Вылез поп з яго ляпы паганай.
Поп калматы такі.
Гэй, пільнуйся, бядак,—
Поп закурыць у вочы туманам.
Там, дзе плюне — багна і атрута-трава,
Тхлань трасецца, лапоча, дрыгоча;
Чадзіць голаў багун,
Чорт нарэшце за корч зачапіўся, рыгнуў —
3 жывата ўсё насенне рванула;
Забурчэла, аж бор удалі ўздрыгануў —
Аж сава спеў зацягнула.
Раптам выскачыў дзед — гэта злыдзень-шаптуп.
Яго вочы — два гнойныя бельмы.
А пад шапкай расце, нібы лямец, каўтун,
Штось мармыча пад пос гэта шэльма.
Апаганіўся ўсюль чысты водны прастор,
Стаў ён чортавым гідкім балотам:
Там пайшлі панаваць страхаццё, смертны мор,
I начніца, і цмок пад чаротам.
Давай сонцам пячы, давай парыць ваду,
Яшчэ болей расце, вырастав.
I мароз надышоў па лазу, па брыду,—
А лаза не баіцца, по дбае.
Зноў бярэцца яна на вясну, як вязель,
Заглушае лугі і паляны;
Лезе ў вочы і ў твар, як дакучлівы чмель,
Сваей лапай чартоўскай пагапай.
I злуе паляшук, і сякеру бярэ,
I кусты сам цярэбіць адважа.
Немаведама скуль насустрэчу чорт прэ,
Секачу ён шапкуе паважна.
Загарыцца твой кут,— няма як ратаваць,—
Насагрэйкай сваей ты заняты.
Прыйдзе смерць па душу — няма як паміраць,—
Тытуну засталося багата.
За жыццё тытуну спаліш цэлы ты стог,
На той свет ты паедзеш капяжкай;
Гібель бочак віна выпівай, каб не ссох,

1 2 3 4 5 6 7
Size