Палескiя байкi

1 2 3 4 5 6 7

Каб лілася, як рэчка, гамонка».
I хвастом ляснуў чорт — з-пад лазы гоц і гоц —
Скача пляшка за пляшкай сівухі;
Паляшук п'е на гвалт, паляшук п'е на моц,
Абліваецца чортавай юхай.
«Кінь лазу церабіць,—
кажа чорт,— лепш дуду
Жонка б'е мужыка той
чартоўскай лазой,
Паляшук нешта сп'япу бармоча.
Чорт вясёлы глядзіць,
круць і круць галавой,
I віляе хвастом, і рагоча.
Тутка рады пяма, сама баба пайшла
I цярэбіць лазу, дзярэ на лыка;
Вяроўкі з лазы, супачыць прылягла,—
Дзень пагодны, лагодны, вялікі.
Прывалюхаўся чорт.
«Хто тут лыка дзярэ?
Ведзьма злая замовы шапоча.
А жар-месяц глядзіць па калматы гушчар,
Нібы твар агняшчокі, чырвоны.
Ой, Палессе замрэ ў ланцугах ночных чар,
У паганых кіпцях забабонаў.
Ваўкалакам страшным ведзьма душыць дзяцей,
Лезе чорным катом у сялібы,
Губіць спрэсу народ, муціць бедных людзей,
Кожны прэ па ражон і на хібу.
Плодзіць-родзіць чарцей, знахароў, ведзьмароў,
Паслугачак-шаптух усголь мае;
I падвеем ляціць на гумно з пустыроў
Паляшучка, вядзьмарка старая.
На людзей, на быдлё шле бяду за бядой
Замятае сляды чараўніцкай мятлой.
Затуляе гнілою дзяругай.
Пусціць дождж на жніво, сыпне град ільдзяны
3 зачарованых горных харомаў;
Душаць кур, куранят каршуны-груганы,
Губяць збожжа страшныя заломы.
Сонца паліць-гарыць, нібы прысак, пясок,
Хоць пячы ў ім яйцо, як у печы.
Погаасць, трасца бярэ, есць дзяцей прагны
цмок,
Усіх поедам есць і калеча.
Расплятаюць тады бабы косы свае
I скідаюць апраткі дагола;
Грамада голых баб шумна песні пяе,
Аб'язджае сахой вакол сёлаў.
I равок-баразна мае моц, як ніхто,—
Смерць яго не пяройдзе ніколі.
Дзед-паморак злуе, ажна плакаць гатоў,
Ходзіць-бродзіць па чыстым на полі.

1 2 3 4 5 6 7
Size