Палескiя байкi

1 2 3 4 5 6 7

I туды і сюды навакола глядзі:
Толькі тхлань, толькі гідкае нетра.
Па карчах, па ламах цэлы тыдзень брыдзі,—
Цябе душыць гнілое паветра.
Сцераяшся дрыгвы, бо адразу глыне,
Хтосьці ў процьму пацягне за ногі;
Прападзеш пад карчом у дрыготнай багне,
Дзе няма ні пуці, ні дарогі.
Сум пануе вакол, страхаццё і жуда,
Плача каня ў кустах на балоце;
Адусюль на цябе паглядае брыда,
Млее сэрца, дрыншць у самоце.
Зіхацела даўней тут вада, нібы шкло,
Быццам неба было тут другое.
I палескай зямлі тут зусім не было,—
Быў абшар вадзяністы затое.
Толькі рыбкі ў вадзе мігацеліся тут
I блішчэлі хвастамі надзіва.
На жар-сонца глядзеў акунёў цэлы жмут,
Карагоды кружылі гулліва.
Сонца ўсходзіла з хваль на надводны абшар,
Бо пад коўдрай вады начавала.
Красавалі ўглыбі плоймы колераў, хмар.
Было сонечных косак нямала.
Неба ў люстра вады аж на самае дно
На бурштьш апускалася чысты.
I дрыжэла яно, і блішчэла яно
Перламутравай плахтай іскрыстай.
Т блакіт расцвітаў да нябёс ад вады
Абрусом-палатном з павуціны;
На блакіце — блакіт. За гадамі гады
Так ішлі векавечнай пуцінай.
Ветрык хмаркі ганяў, ветрык зыбаў віры,
I была цішыня. Ні людзей, ні звяроў,
Ні драўлякаў, ні траў, ні зямліцы...
Вадзяніцаю цьма з-пад шкляных пустыроў
Выхадзіла на ўзверх падзівіцца.
Быў нямы белы свет, нібы камень-скала,
Быў нямы даль-абшар над вадою,
Цішыня, як мара, вандравала, плыла.
Шлі гады так капа за капою...
Ў кнізе белай у той было мудрасцеў шмат
Аб дабры векавечным, аб долі.
Ў кнізе чорнай у той было жудасцяў шмат
Аб смяротвых грахах, аб нядолі.
Паміж небам-зямлей самаграйка-дуда
На грудзях дзеда сонца вісела.
Побач ціха плыла сівых хмар грамада,
Побач ззянне блакітнае млела.
Нібы птушкі ў гняздзе, спалі гукі дуды,
Іх ніхто не будзіў навакола,
Так плылі, так ішлі за гадамі гады,

1 2 3 4 5 6 7
Size