Вяселле

1 2 3 4 5 6 7 8 9

— Калі хочаш у старонцы
Лічыць беднасць за багацце,
Жыць пад небам, як у хаце,—
Ажаніся з нашай Песняй,
Будзе свет табе не цесны.
У пасаг ты гуслі тыя —
Самаграйкі залатыя —
Сабе возьмеш пазаусёды.
Ты ў пагоду-непагоду
Будзеш пець, і будзеш граці,
I будзіць зямельку-маці.
I сказаў дзяцюк малоды:
— Я без племені, без роду,
Ці дастойна мне з дастойнай
Разам жыць, як роўны з роўнай?
I сказалі сонца-месяц
Пяць разоў, а мо і дзесяць,
Дзецюку адно і тое:
— Ажаніся, хлопец, з ёю!
Ажаніся з ёю тутка.
Мы вяселле зробім хутка.
Краса Песня — наша дочка —
Бач, табе міргае воякам.
Песня — ясная, як неба,
Песня — простая, як глеба.
То не панская дачушка —
Наша дочка-весялушка.
I сказаў дзяцюк-малойца
Iм на гэта свае слоўца:
— Карак я ў паноў скалечыў,
Дык ці будзе мне дарэчы
Граць на гуслях, з Песняй жыці,
3 ёй гуляць на полі ў жыце.
Я не буду ёй па сэрцу,
Месяц-сонейка, паверце!
Разліваліся ў гамонцы
У шчырай праўдзе месяц-сонца:
— Не бяда тваё калецтва,
Памачніцу будзеш мець ты
Аж да самай да магілы:
Ажаніся з Песняй мілай!
I дзящок зірнуў на краску,
На дзяўчыну з шчырай ласкай.
Палыхалі вочы, сэрца,
Палюбіў яе да смерці.
I дзяўчына, нібы зорка,
Хлопцу ў вочы без гаворкі
Паглядзела, пагадала:

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Size