Вяселле

1 2 3 4 5 6 7 8 9

Ён разумны, ён удалы,
Выйдзе любы мой у людзі —
Гусляром ён слаўным будзе.
Ззялі вочы, як эарніцы.
Маладзенькая ў святліцы
Расплятала косы-шоўкі,
Па звычаю слоўкі смутна
Гаварыла: — Вось загана —
Выхаджу я замуж рана.
Апранула саматканкі,
Вышываныя заранкай,
I гарсэцік з аксаміту,
Стужкай з зорачак абвіты.
3 росных, пацерак каралі.
Фартушок — кавалак снегу,
У палях-лясах бялеў ён,
Вышываны ў журавіны
Для красуні для дзяўчыны,
I вянок быў на галоўцы,
Нібы з красак сплялі сонца.
А на твары з агняцветаў
Яркі вэлюм кволай сеткай.
Доўга прасніцы шумелі,
Доўга кроены шапацелі,
Доўга колеры і фарбы
Тут шукалі, нібы скарбы.
Выдумляліся узоры.
Іх шукалі спаміж зорак,
Спаміж неба пажарышчаў
Ды вясёлкавых ігрышчаў,
Спаміж розных травак дзікіх,
Спаміж ягад невялікіх.
Выдумляліся украсы.
Іх шукалі раз за разам
Сярод птушчыных заховаў,
На іх пер'ях каляровых
Ці на дробных жвавых пчолках,
На мятлічках, як вясёлкі.
Выдумляліся малюнкі —
Ручнікам на візарункі.
Пад жывою над вадою
Іх шукалі грамадою
Паміж рыбак, паміж плотак,
Паміж шумных ачаротаў,
Іх шукалі ў сіняй далі,
Іх дзяўчаты нашы ткалі.
Маладая ўсіх, як грэба,
Частавала солью-хлебам,
Нізка кланялася людзям.
Эх, вяселле тутка будзе!

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Size