Вяселле

1 2 3 4 5 6 7 8 9

I падружкі заснявалі
На вясельным гэтым балі:
— Два саколы заляталі,
На акенца селі-палі,
На акенца той святліцы,
Дзе нявеста, дзе зарніца
Веснавой красою ззяе,
Нібы кветка веснавая.
Запыталі ў краскі мілай:
— Ці матуля блаславіла?
— О, матуля блаславіла,
Як на шчасце спарадзіла.
Дзед-маршалак жмурыў бровы,
Прамаўляў мядовым словам:
— Сціхні, звонкая музыка,
Хай замоўкнуць гусляў зыкі,
Хай чакаюць скрыпка, дудка
I вясёлая пагудка.
Перастаньце есці, піці,
Перастаньце весяліцца
Не на цэлую гадзіну —
На кароткую хвіліну.
Вы паслухайце бяседу —
Пару слоў сівога дзеда.
То не я прашу вас, госці,—
Маладыя гэта просядь.
Блаславіце іх, шануйце,
Долю светлую віншуйце,
Каб на шчасным, добрым месцы
Маладым галубкам сесці
— Бласлаўляем! Бласлаўляем! —
Нібы ветру шопт над гаем.
Адбылося баляванне
Трое ночак, трое ранняў.
Многа танцаў танцавалі.
I давалі падарункі:
Поўны куфар, поўны клумкі.
3 лірай вешчай, гучнаструннай,
0 У аўчынах сіварунных,
На аблоках бела-млечных,
Каля брамы людзей стрэчных
Месяц-сонца сустракалі,
На гуляние заклікалі:
— Гэй, да нас, да нас у госці,
Дабрадзеі, ягамосці!

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Size