Вяселле

1 2 3 4 5 6 7 8 9

Едуць-едуць маладыя
У шацёры залатыя.
Ад нябёсаў да зямліцы
Доўгі, роўны шлях мігціцца.
Глянь уверх — абрус блакітны,
Глянь уніз — дол аксамітны.
Едуць-едуць маладыя
У шацёры залатыя.
— То хацінка, не шацёры,—
Маладой дзядок гаворыць.
— Не бядуй, у тваёй хаце
Будзе гуслева багацце.
Ты без грошай, без дукатаў
Будзеш шчасным і багатым.
I харошая малжонка
Вядзе гутарку-гамонку:
— Між аблочных між карунаў,
На гуслярскіх чулых струнах,
Аб тваёй жыццёвай сцежцы
Раскажу табе нарэшце.
У гуслярскіх гуках-грайнях
Лес далёкі твой схаваны.
Тваіх восень адгалоскі
Разыдуцца з вёскі ў вёску.
У сялянскай беднай хаце
Замігціць тваё багацце.
Твая песня ў цэлым краі
Скліча парабкаў-ратаяў.
Пры рабоце ў ліхалецце
Твая песня адгукнецца.
Макам дробным брыльянтовым
Парассеедца ў дубровах,
Пры звярыных панскіх здзсках
Дасі радасдь чалавеку.
Ты прыгонніку у грудзі
Кінеш песню ў светлым дудзе,
Сыпнеш віхры дум бязбрэжных,
Дум агиёвых і мяцежных —
I нявольнікі ў палацы
Рынуць волю здабываці.
Глядзіць молайцу у вочы,
Долю-лёс яму прарочыць:
— Люд вандроўны ў бездарожжы
Песняй шчырай заварожыш.
Як на крыллях лебядзіных,
На адгуках песень дзіўных
Будзе ён ляцець жаўронкам
Па ўсіх кутках старонкі,
Ці ў радасці, ці ў муках —
Будзе люд купацца ў гуках.
I малодка далей кажа,—
Бы вянок той пляце-вяжа:
— I людское ўсё хаценне,
Сэрца шчырага імкненне,
Заяскравіцца крыніцай,
Нібы пацеркі на нітцы,
На гуслярскіх струнах-чарах.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Size