Вяселле

1 2 3 4 5 6 7 8 9

Неба млела над раллёю,
Над матуляю-зямлею.
Цёмна-светлым, дзіўным зрокам
Паміж светам, паміж змрокам
Сонца з месяцам гулялі
У яркай сіні, ў сіняй далі.
Пад кудзелямі туману
Каля крушні ля кургана,
Пад зялёным дубам-дрэвам
Дзецюка сустрэлі спевам.
Ён стану тут адзінокі,
Задумённы, сінявокі.
I сказалі: ўстрапяніся,
На свет вольны азірніся.
Тут усё тваё навекі —
Для цябе — для чалавека.
Закрасуеш краскай вечнай.
Гэй, сустрэчны-папярэчны,
Абдаруй хланчыну скарбам,
Аздабляй сакала фарбай,
Вешчай думкай, вешчым словам
Адчыняй жыцця заховы!
Паясок дала заранка,
Крэмень — малайка,
Прычасаў вятрок кудзерцы.
Сонца кроў хмяліла ў сэрцы,
Ясны месяц ззяў у вочы.
Было светла сярод ночы.
На даліне ля дарогі
Рэчкі мылі яму ногі.
Пушча плечы сталявала.
Дала сілу маці-глеба,
Дала хлеба і да хлеба.
Лета радасць і вяселле
Дала хлопцу з мёдам хмельным.
Зіма сцежкі слала пухам,
А вясна зялёным птухам
Над хлапчынай заснявала.
Восень клікала на балі.
I вятры яго падыялі
На нябесныя крышталі,
Дзе мігцелі краскі-зоркі
На аблочных на пагорках.
Там яго сустрэла Песня
Добрым словам і пачэсным.
Песня — гожая дзяучына —
Там сустрэла такім чынам:
3 граннем гусляў, з хмельным мёдам,
3 быллю, казкай, з карагодам.
I сказалі месяц-сонца:

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Size