Дзяльба

1 2 3 4

Як шалёныя звяругі.
А суседзі: ой, цікава,
Чым жа скопчыцца тут справа?
Дайце мераць вокамерам,
Можна думаць, можна верыць,
Будуць трупы дзве патрэбны
Для братоў у портках зрэбных.
А два долы, а дзве ямы
Зараз выкапаюць самі.
Вось качаюцца ля плота
3 азвярэлаю ахвотай.
I насамі глебу рыюць,
Грэе брата брат па шыі.
Рантам новае здарэнне
Звяло родных да змірэння:
Задымілася ў абшары —
То гумно пайшло пажарам.
За гумном — хляўчук, і хата,
I скадіна, і зярняты.
У агнёвым дзікім балі
Зноў браты сябрамі сталі.
— Эх, лучына, ты лучына,
Ты была агню прычынай!
Памагала пры дзяльбе ты! —
Плачуць бедныя кабеты.—
Як за новую за працу
Пры бядзе пры гэтай брацца?
На зіму схавацца недзе,
Злітаваліся суседзі:
Лазню курную, крывую,
Лазню чорную, старую
Аддалі на зімаванне,
Двум братам на жабраванне.
Вось браты пайшлі ў жаброўку
Пад людскія дзверы, вокны.
Былі торбы іх няпоўны,
Было ў лазні дзетак поўна...
I над снежнай завірухай,
Пад зімовым белым пухам,
Пад марозным грозным ліхам
Браты марылі паціху:
— Эх, каб хата...
Печ у хаце,
Ды не трэба нам багацця...
Ды нашто было сварыцца?
Ды нашто было дзяліцца?
Уцачы пад гул віхорны
Спілі сны у лазні чорнай.
Сны, як ластаўкі, ляцелі
Над іх цвёрдай над пасцеллю:
...А пасля калядаў лютых,
Лёдам-сіверам закутых,
Два браты пайшлі ў сасоннік,
А сасоннік ім спрасоння:
...Палясоўшчыкі з пахмелля
Ды на воўчае вяселле
Як натрапілі, папалі,
Дык ваўкі іх разарвалі.

1 2 3 4
Size