Дзяльба

1 2 3 4

Быў дзяцюк яшчэ падпаскам,
Як памёр дзядок Панаска.
Дзед памёр, і родны бацька
Гаспадарку з родным дзядзькам
Падзяліць не мог спакойна.
Пайшлі бітвы. Пайшлі войны
За гародзік, за кароўку,
За цабэрак, за вяроўку,
За бярвенне на гумнішчы,
За саху, за тапарышча.
Два браты дабро дзялілі,
Як чужыя, гаманілі.
Брату брат — заядлы вораг.
У вачах дыміўся порах.
Малацілі языками
Ды схапіліся рукамі.
I пайшлі платы ламаді,
Вокны біць у роднай хаце.
Было крыку, было грэху
Для суседзяў на пацеху.
Моцна біліся і лоўка,
А ж трашчалі ў іх галоўкі.
Кроў цякла, рыпелі косці,
Браты вылі з дзікай злосці.
Два браты дабро дзялілі.
Было шуму па тры мілі.
Вось схапіліся зубамі
Для суседзяў па забаву.
За авечку за рабую,
За цялушку за малую
Брата брат гатоў забіці,
Нібы шэльма, нібы гіцаль.
Вы не смейцеся тут, людзі,
Зараз ліха, гора будзе.
Мо абліць братоў вадою,
Бо няшчасце будзе ўдвое.
Дзве ўдавіны, шмат сіротак,
Нібы кучы дробных плотак,
На бяду тут застануцца.
Іхню долечку ратуйце!
Хай агнём ідзе багацце —
У нялюдскай гэтай хаце!
А суседзям ды на радасць
У братоў да бойкі жвавасць
Угару расце, як стог той,
За авёс той, за гарох той.
За цыбулю ды за пеўня —
Аднаму тут смордь папэуна...
Хай бы жыў дзядок Панаска,
Сваей смерцю мала ласкі
Ён зрабіў сынам ды родным,
Ці хто годны, ці не годны.
I браты адпачывалі —
Ды панова пачыналі
Бой за лыжку і за пугу,

1 2 3 4
Size