Купалле

Гралі гуслікі ў дуброве,
Гаварылі чары-словы:
— Хто тут з красак харашэйша,
Хто з дзяўчатак наймілейша,
У каго у вочах росы,
У каго, як сонда, косы,
Хто з красунь ад песпі млела,—
Хай бялюсенькае цела
Зграбна краскам! пакрые:
Хай на грудкі — цвет лілеі,
Хай на пожкі кладзе ружы,
Хай для ручак рута служыць.
Белы плечыкі-лябёдкі
Хай цалуюць папароткі.
Хай вяночак на галоўку —
Будзе зграбна, будзе лоўка.
У такім сваім убрапні
Хан стаіць на сонцаззянні.
Будзе зграбна, будзе удала,
Будзе імя ёй Купала.
I зрабіла так дзяучына,
I стаяла такім чынам.
Сонца краску цалавала,
Бела цела абвівала
Залатым праменнем дзіўным
У калёры нераліўным.
I дзяўчыны голас-песня
Зазвінеў у тую весну,
Зазвінеў вясёлым словам:
Гэй, выходзь з лясных заховаў,
Хто ў купальскім карагодзе
Тутка шчасцейка знаходзіў!
Вось у сонечным пажары
Падыходзілі к ёй пары.
I яна з свайго убрання
Дала парам на кахание,
I пры гэтым гаварыла,
Як яе вучыў Ярыла: —
Весяліла вас купалле,
Цёмна ночка атуляла.
Быў пасцелькай шоўк травіцы,
Амывала вас расіца.
Кроў у жылах пламянела:
Нібы яблычак той спелы,
Кветку шчасця вы зрывалі
На купальскім ночным балі.
Хай вам шчасце назаўсёды
Свае круншць карагоды!

Size