Хлопчык

Мне помніцца хлопчык: быў мал, як грыбок,
Як палачкі, ножкі крывыя...
Малёханькі твар...
А жывот, як мяшок...
Вялізныя вочы такія...
Валяўся, качаўся ён брудны ўсягда,
Аж гразь да рубашачкі ліпла...
Цярпела, цярпела малое дзіця
I кашляла доўга і хрыпла...
А маці галосіла: «Хлопчык не глуп,
Но мусі удача такая...—
Зацірку і то не жарэ (шалапут)...
Усё енчыцца, мацер святая!..»

Size