Праца

Праца-кабета, што ў вёсцы жыве,
3 цямнаты да цямнаты, што працуе;
П'яніца-муж яе мучыць і б'е,
Бядняжка гаруе, гаруе...
Праца-кабета не мае дзяцей —
Памерлі яны, галадая...
Праца-кабета без светленькіх дней,
Засохла яна маладая...
Вось-вось рассыпіцца... вось упадзе...
А-ей! — даканае забота...
Мучыцца, корчыцца — дзецца нідзе...
Твар прэе з дзесятага поту...
Бей колькі хош па гарбатых плячах,
Памрэ — нічагутка не скажа!..
Памрэ — у лахмоццях і драных лапцёх
У магілку, убогая, ляжа...
Крыж на магілцы не будзе стаяць,
Па ёй і ніхто не паплача;
Ой, божа, як муку барзджэй скаратаць
Гарбатай кабеціне-працы?..

Size