Пясняр

Ах, божа мой, бура якая
Гарцуе па лесе, раве!
Дрыжыць, як бы ведзьма старая,
Як воўк на дарозе, злуе...
Вось бор, як вялізнае мора,
Калышацца... чуецца гук...
Хоць моцна прыціснула гора,—
Не епчы, не планы, дзяцюк!..
Над ім — перуны, бліскавіцы,
Балота брызжыць пад нагой;
Нічутка бядак не баіцца,
Па сцежачцы коціць лясной...
Ён хлеба не мае ні крошку,
У машне аніводны пятак...
I цёнгле ад вёскі да вёскі
Усё бродзіць і ходзіць бядак...
Адзін — без сястрыцы, без брата,
Без бацькі, без маці жыве;
I лес яму цёплая хата,
I спіць ён на мяккай траве...
Хай камні радныя цалуе,
Хай песні аб праўдзе пяе,
Хай волю для вас завагое,
Хай свеціць лучынай у мгле...

Size