Ноччу

Не гарыць бярэзік,
Не пажар віднее,—
У начным тумане
Месяц чырванее.
Па траве не льецца
Белая смятана,
Коцяцца кудзелі
Лёгкага тумана.
Ледзь лаза пакране
Ледзь чарот гамоне
У возернай даліне.
Зорачкі, купаясь
Пад вадой люстэрнай,
Відны, нібы казкі,
У думачцы бязмернай.
Я стаю, дзіўлюся
I за цэлу вёску
Шчыранька малюся.,.
Не гарыць бярэзнік,
Не пажар віднее,—
У начной гадзіне
Месяц чырванее.

Size