Прарок

Веска тоне ў мгле, мгла над вёскай вісіць...
Дзення дзень — невядома, маркотна...
Сняць, не спядь — аслабелі, няма як рабіць,
Ўсе стаяць і плясаць неахвотна...
3-за святлейшых старой наявіўся прарок,
Абляцеў ўсе палі і папары.
Гаварыў ён людзям: «Засвяціцца васток,
Адгарцугоць ад сонейка хмары...
Эй, надзейцесь, ўставайце, не бойцеся цьмы,
Гэта глунства, што мрак, як магіла! —
Эй, аковы збрасайце, стунайце з турмы!
Во за вамі вялікая сіла!
Размахнісь, аглядайся, запуганы люд! —
Выйдзе сонейка, хмара умчыцца...
Паахвоціцда праца, аплодіцца труд,
Вечнай праўдзе паянем мы маліцца.
За ляса, за мара злая крыўда уйдзе,
Веска будзе ў хлябах красавацца...
П'яных, горкіх людзей не увідзіш нідзе,
За сахой будуць песні спявацца...»
Быццам волны, людзей горне смелы той крык,
Быццам бацька, прарок іх галубіць,
Чалавек не прасценькі, не нашкы мужык,
Ох, бадай яго, бонгачка любы!..
Як пачне гаварыць: быццам ключ, вадапой,
Да сябе гарамык прызывае,
Яго гутарка маніць, заве за сабой
I за хворае сэрца хапае...

Size