Сэрца прароча

Месяц бледны глядзіць па нямую лагчыну,
Над затокаю вольха ківае галінай,
Пушча спіць ў зачарованым сне...
Ой, чаму гэтак слёзы мне вочы туманяць?
Ой, чаму гэтак боль грудзі кволыя раніць?
Ой, чаму гэтак жудасна мне?
Сэрца нешта благое прароча,
I з грудзей яно вырвацца хоча...

Size