Маскарад

Сярод ночы глухой па паляне лясной
Маскарад разыграўся звярыны.
Хвост і клык кожны звер схаваў добра цяпер
I у масцы людской строіць кліны.
Месяц з дзівай глядзіць, штосьці дуб шапаціць,—
Штукі гэткай не бачыў спрадвеку:
Кожны звер па свой лад водзіць голас і рад,
Што іграе ён роль чалавека.
Аб каханні пяе легкавумнай казе
Шэры воўк, гэты дзядзька зубаты...
Ён дзяцюк хоць куды, можна жыць без бяды,
Як у хаце у роднага таты...
У мундзіры млдзведзь, аж гарыць на ім медзь,—
Генерал і хадзьбой і манерай,
За ім ў шапцы Барбос, шпошчыць вочы да слёз,
Грызе костку з наболтаю верай...
Асёл вухам трасе, да асліхі раве:
— Увесь свет-то мае уладарства!
Як бы муж і жана, як бы «ён» і «яна»,
Далібог, не пазнаць — во штукарства!
Абязьяны пішчаць і салодка глядзяць,
У спаднічках кароткіх дурэюць;
Як бы стройненькі рад удаленькіх дзяўчат,
А хвасточкаў схаваці не ўмеюць...
Вось ліса ў каўняры старасвецкай пары
Робіць шчырыя, добрыя вочы.
За ёй заяц бяяшць. «Задушу вас!» — крычыць,
А тым часам ўцякаць кудысь хоча...
Вось індычка ідзе, доўгі шлейф чуць нясе,
Ой, ваншецкая, мілая дама!
А за ёю індык ёй гаворыць: «Гык! гык!»
Прысядае ўніз па праграме.
У цыліндры трубой, крывы нос качаргой —
Ходзіць старад сівы, барадаты.
Пуза бочкай тарчыць, «мэ-мэ-мэээ!» — ён мычыць,
Паглядзі... Тэта ж бык наш рагаты!
Жарабец надзеў фрак,— як вусамі юнак,
Ён кіруе хвастом памаленьку.
Увесь спаднічны гурток, як пчала на мядок,
I ляціць, і крычыць: «Даражэнькі!»
Вось багіня стаіць, шоўк, брыльянт зіхаціць,
А на мармурнай шыі каралі;
Грудзі, як гарбузы, каб былі маразы,
Паніч блізка пры ёй, шэпча: «Мілая! ой!»
Проста слюнкі ласунчык пускае...
То свіння і парсюк. Яна кажа: «Хрук! Хрук!»
Ён са смагай яе абымае.
Як мы, людзі,— звяры ладзяць у ночнай пары
Вечарынкі, гульні, маскарады...
Магу шмат шчэ казаць, але лепей маўчаць,
Бо, папочкі, не будзеце рады!..

Size