Балада

Буйны вецер гудзіць; на здабычу ляціць
Грамада варання адзічэлая.
На мягкой на раллі тарчыць з рыхлай зямлі
Без далоні рука пасінелая...
То ваяка тут лёг, закапау друг як мог...
I не ладзілась песня хаўтурная,
Бо спяшыў ён дагнаць паляцеўшую радь,—
Была бітва крывавая, бурная...
I малы курганок без крыжа, адзінок,
Воўк дашохаў, разрыў яго з голаду.
Ад пясмаку завыў, кінуў труп, не пакрыў,
I рука зледзянела ад холаду...
Нібы болтая злосць, тарчыць голая косць,
Безупынна дажджом абмываецца.
Апаўночы глухой чуваць стогн над зямлёй,
То нябожчык сапець, падымаецца...
Як спрасоння глядзіць, дзе дружына стаіць,
I чаму тут так ціха — не ведаець...
Ён на поле, на луг паглядае ўвакруг —
Ці ж то полк аддыхае, абедае?..
I ляціць па палях, па сырых курганах,
Да зямлі часам вухам прыложыцца.
Ўжо гарматы равуць... мухі смерці лятуць...
I нябоясчык шчэ болей трывожыцца...
I ляціць і глядзіць... Блізка веска гарыць,
Плача дзед, з болем рукі ламаючы.
Цякуць слёзы з вачэй, рвуцца стогны з грудзей,
Аб далёкіх сваіх ўспамінаючы...
Вецер раніцы дзьмець. Пачынае шарэць.
Да магілы сваей труп вяртаецца.
Нібы болтая злосць, тарчыць голая косць,
Безупынна дажджом абмываецца...

Size