Брат с сястрою

Над канаўкай ляжыць кладка,
А ля кладкі стаіць хатка,
А ў хатцы — брат з сястрою,
Тата з маткаю старою.
Раз на раніцу — нарана,
Стаяў конік закілзаны.
Запражоны. Да падпругі
Прывязана была нуга.
Скрып! — вароты заскрыпелі —
Брат з сястрою паляцелі,
Паляцелі, як дзве птушкі,
Як два маленькія дружкі.
Брат — па поле ваяваці,
Сястра — брата абмываці.
Бацькам цяжка. Плачуць вочы
Як удзень, так і уночы...
Мінуў месяц. Яшчэ болей —
Бацькам месца няма з болі...
Штось варожаць варажбіты...—
Тата ходзіць, як забіты,
Няма вестак з чужа краю —
Матка ходзіць, як дурная.
Мо суседзі праўду знаюць,
Ды не кажуць, хоць пытаюць.
— Кажы, долечка, ты, доля,
Як там дзеткі ў чужым полі?
Ці гадуюцца-жывенькі?
Ці йшчэ цэлы, здаравеньні?
Мо іх мучыць благі голад?
Мо карае сівер-холад? —
Так пытаюць долю злую
I глядзяць у даль сівую.
Не абманывае вока —
Галубок ляціць здалёка;
Крылля посядь — проста дзіва;
Пяе песню жаласліва:
— Ой, ля крушні ёсць дарожка,
Ля дарожкі ёсць бярозка,
Ля бярозкі ёсць магілы,
У магілах — дзеткі мілы...
Спацькі — спяць на полі бітвы
Без крьгжоў і без малітваў...
Выгоць там па іх віхоры,
Снег расце у гурбы-горы,
Гурбы-горы кроў фарбуе,
Тую кроў ваўкі смакуюць...

Size