Бездарожжа

Між поля, між балот, сярод лугоў-далінаў,
Як велізарны вуж, ляжыць асенні шлях;
Разлёгся жабраком уздоўня гпяздоў-хацінаў,
Пад сеткаю вільгот яго трывожыць страх.
А плечы яго скрозь паранілі калюгі,
А на яго грудзях фурманкі, як звяругі,
Прабілі пругкі слой, углыбілі сляды.
Пад ціскам кол і ног, пад цёпканнем марудным
Балгоча крэхча шлях і пырскае гразёй;
I заглушае боль віхром гушчар бязлюдны,
I неба лье па ім даяеджліваю крывёй.
Так дзень за днём брыдзе ў асенняй непагодзе
I затуляе шлях імглістым туманом.
Вятрышча круцідь лес у вечным карагодзе,
Вакол наводзіць сум галошаннем-выццём.
Няхай ужо скарэй над жудасным абшарам
Праносіцца, як здань, зімы спяжысты гуд.
Няхай ужо скарэй пад ільдзяным пажарам
Палоніць шыр зямлі бялява-пухкі дуд.
Ой, хочацца ў глушы паслухаць веі казну,
Пабачыць блеск снягоў пад спевам завірух...
Мільгніце, матылькі-сняжынкі,— неба краскі,
Ляці скарэй, зіма, як белазорны птух!

Size