З пясняю сонца

Апраніся ў святочную світку,
Кінь у тхлань паднявольніцу — спадчыну,
Адкінь думкі цьмы — недабіткі
3 кроснаў матчыных!
Панскі біч не гудзе над плячыма,
У палацах загібла сваволія.
Сустракай жа вясёла вачыма Камсамолію!
Камсамол мкнецца ў вёскі і сёлы,
Нібы вырай на вашыя гонейкі,
У цемру кідае смела, вясёла
Ясна сонейка.
Ён з мазольнай рукою к вам рвецца,
Ён — тварэц новых дзён, шчасця новага,—
Адрывае пагніўшыя вецці У дуброве ён.
Маладняк нараджае багата,
Увось пранізаны творчаго працаю;
Чыпіць новыя светлыя святы
У новай хаце ёй.
Камсамолься, сяліба ратая,
Заіскрыся чырвонай частуіпкаю,
Хай твая песню спяваю
Вольнай птушкаю.
Выкінь вон гультаёў — багамолаў,
Што думкі званіцай.
Парабі ўсе капліцы на школы,
Каб вучыцца ў іх.
Малы ўнук, сівы дзед і жанчьна
Хай праз кніжку са светам знаёмяцца.
Асвятліцца ў час адпачынку Уся ваколіца.

Size