Рэвалюцыя лютага

Канец дынастыі Раманавай.
Не можам жыць далей абманамі
Пад дзікасмаглымі тыранамі.
На фронде гінулі мільёнамі,
Па гарадах стагналі стогнамі,
Па вёснах — птухі-жар чырвоныя —
То — дзеці жудасных гранат.
Даволі біці брата брат!
Снарадамі шнуры завораны.
За што якое біцца з ворагам?
А хто ды з кім?
О, гора, гора нам!
То я? раб-працоўны б'е працоунага,
Нявольнік рэжа свайго роўнага,
У ланцугах усе закованы.
Для багачоў на сытны пір
Ідзе бядак у смерці вір.
Зачырванеўся Піцер сцягамі,
Па вуліцах цягнулась цягамі
3 бунтарскай слаўнаю адвагаю
Стотысячная дэманстрацыя.
«Гэй, прэч вайну! нам хлеба! працу нам
Не будзем з братам немцам драцца мы!
Багатай своры на карысць
Не будзем беднага мы грызць!
Гэй, прэч-далоў самадзяржавіе!»
Хоць змучаныя, але жвавыя.
На вуліцах стральба крывавая.
Салдат, рабочы люд з ясандарамі
Спляліся. Волава зажарылі. Пайшлі пажары за пажарамі.
То выбухнуў апошпі бой.
I кончыў з сдавай наш герой.
Заварухнуціся гаротныя,
Паднялі спевы ўсе дрымотныя,
Усе гарады, куткі балотныя.
Гэй, ладзьце свята, ўсе сустрэчныя!
Спявайце песні, папярэчныя! —
Загінуў цар па векі вечныя.
I праваліўся трухлы трон.
Той дзень — адзін з святочных дзён.

Size