День Парыжскай камуны

Жыве ў паданнях сівых лет
Адгук Парыжскао Камуны,
Яе каваў бунтар-паэт
На стогалосных спеўных струнах.
Чырваназорны волі сказ
Крывёй рабочага упісан
На памяць вечную для
нас У кнігу строгіх летапісцаў.
Забарыкадзіўся Парыж
Мілі стромкакаменных абшараў.
Дрыніаў багач, разбойны крыж
Ад слаўных дзеяў камунараў.
А каты дзікія прыйшлі,—
Дзяцей, жанок, старых скрамсалі.
Рабочых тысячы ляглі...
О, ганьба вечная Версалю!
Ты задушыў тады Акдябр
Рукой разбойніцкай крывавай.
За вольніцу спрадвечны раб
Аддаў жыццё сваё на славу.
На ўзвыш Бастыліі наш Крэмль
Шалом чырвоны ўміг насуне,
Абшары волі заарэ
Для праўнукаў старой Камуны.

Size