Ленскі расстрэл

Яшчэ адну крывавую расправу
Нарыхтавалі золата багі.
Стагнала стогнам дзікая дубрава,
Пужалі Лену водгукі з тайгі.
Замест яды, рабочым кулі далі:
Было забіта ў лесе да трохсот.
На сытны пір ваўкі прымчалі з даляў,
А крумкачы кагцістыя — з высот.
Дрыжалі з страху ціхія алені,
У палацах пышных п'янстваваў тыран.
Шумелі сумна хвалі срэбнай Лепы,
Насілі скаргу ў вольны акіян.
Гэй, разгуляйся, бура, на прасторы,
Дрынш, ўвесь свет, ад гучных навальніцы
Паўстаў рабочы грозны, нібы мора,
Пажар сцягоў, як водблескі зарніц.

Size