На беразе Віллі

Я помню той вечар вясновы.
Сядзеў я адзін пад абрывам
На беразе ціхай Віллі.
I ў даль вадзяную глядзеў.
Там, у глыбі, прыбярэяшыя замкі
У рознакалёрных агнішчах
Вярхамі уніз адбівалісь,
Бы казачны горад хрустальны...
I зыбалась люстра у хвалі.
Т зыбалісь гмахі падводны —
Русалачны замкі.
Шум вуліц, бы гул дзікіх пчол,
Удараўся аб рэчныя вербы,
I вокліч вяртаўся назад.
Ён пад заварояшым небам
Лунаў, нібы плойма цяпёў.
Здавалась — з надводнага царства
Ўз'явіліся пукі вясёлак.
I кодеры часта мянялісь,
I вабілі, звалі у рэчку...
Не рознілась глыб вадзяная
Ад глыбі нябес над абрывам...
Ці ж сон гэта? Божанька, дзе я?
Човен плыве з-пад маета.
Вёсламі кірую дзядок.
— Сядай,— кажа,— ў човен і едзем!
— Куды?
— У падводныя замкі.
Вунь, бачыш, агонь там пылае.
Тэта — Зніч старадаўні.
Багі пакідалі зямлю —
Уцяклі ад людзей.
Вот тут пад вадою.
Дзед ў вочы глядзіць і чаруе.
Здалёку шум горада чуцен,
Як гул дзікіх пчол у даліне...

Size