Руны жрацоу

Бы руны паўночных жрацоў,
На скрыжалях багіні зямлі
Узорамі вуліцы ўюцца.
Пад імі скляпы, падзямеллі
Вялікіх літоўскіх князёў.
Там мошчы святых спачываюць
У броні ваякаў і скарбы,
Пергаменты, кнігі старый,
Пад цёмным скляпеннем легенды
Застыглі. Як пыл залаты,
На заходзе варожаць
Балады вякоў.
I шчасліў душою паэт.
Увесь горад — малюнак, абраз.
Ён марыць на ўзгорках, далінах,
На дзікіх абрывах Біллі,
Абвіты садамі, лясамі.
Насыціцца вока по можа,
Бо кожны куток — цэлы свет.
Неспадзеўкі, таемнасці ўсюды.
Вітаюць пад Вілытяю цепі
Забытых, мінулых часоў...
Ты ходзіш па вуліцах-рунах,
Жывыя глядзіш галерэі
Літвінак, сэмітак і поляк
I краскі далін Белай Русі,
Бы тыя пралескі вясною.
О, сэрца маё у палоне
У кветкі-дзяўчынкі!
Вось руны душы.

Size