На горне душы першы верш я каваў

На горне душы першы верш я каваў,
Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
I сэрца свой боль гаварыла...
На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў,
I слёзы туманілі вока...

Size