Абліта ззяннем зорак росная паляна

Абліта ззяннем зорак росная паляна.
Застыў пад мгненне ценяў чулы зарасняк.
3-за шыза-дымнай хмары круглы месяц глянуў,
У рэчку кінуў-сыпнуў бірузовы мак.
У блізкай вёсцы ўсхліпнуў, заспяваў гармонік;
Ён рэзаў, бы касою, цішыню начы.
Затросся лісцем свежым малады альхоўнік,
Ты, сэрца, адпачні тут, сэрца, замаўчы.

Size