Стары пастар

3 вялікай торбай на плячах, з доўгай пугай у руках стаяў стары пастар на дзікім балоце і грэўся ля вогнішча. Сумна выглядалі пажоўклыя высокія стагі на лузе.
Пазіраў кудлаты пастар на далёкі гушчар за рэчкай, на далёкую горку, на каторай стаяла белая пустка старасвецкіх панскіх харомаў.
Пазіраў ён на блакітную закураную далеч, каторая, як велізарная шаўковая карона, абхапіла вярхоўкі пажоўклага лесу...
Стаяў стары пастар, як дуб, што пахінуўся да самай ракі.
Супакоен быў ён, здаецца, яму вядомы былі ўсе пытанні жыцця...
Вось схамянуўся ён, топнуў нагой, ажио вада порснула з мокрага атопка, і чуць-чуць не сцебануў пугай малога хлапца, каторы ўзяў вялікую трубу бяроставую і хацеў затрубіць.
— Гэй ты, жэўжык! Табе яшчэ толькі на сзіс-цёлцы свістаць, а трубу мне дай!
I кемна стары прылажыўся вуснамі да вузкага канца трубы, выпрастаўся і задзьмухаў.
Воклічы з усіх бакоў панясліся сумныя, працяглыя, зычныя... Каровы перасталі шчыпаць траву і ўставіліся вачамі на пастара.
«Што ён, ачмурэў? Здаецца,— думалі яны,— гэта ж яшчэ сонейка высока!» Але як не пачулі на крыжах сваіх пугі спрытных хлапцоў, то зноў хапіліся за яду.
— Эх, жэўжык, свішчы пакуль што на свісцёлцы лазовай! — сказаў пастар з усмешкай і, паставіўшы на месца трубу, абцёр пот з твару рукавом сваей бравэркі...

Size