ЮДА ЖЭНІЦЦА

Юда жэніцца на полі,
Маладуха яго — смерць.
Злыдні носяцца ў раздоллі,
Ладзяць гульні — круць і верць.
Гэй, бярыся, зух, у бокі!
Жвава рухайся, народ,
У заварожаныя скокі
Сып, ідзі, шалёны зброд!
Пустамельны прапаведнік,
Купчык — важнаю гарой,
Бочак золата наследнік,
Клічце кліч у стройны строй!
Ў карагод у свой пякельны,
У разгойданы віхор
Зацяшіце цягай хмельнай
Плойму цел у сотні гор.
Замест він у коўш атруту
Лі з ачумленых катлоў!
Слёз, крыві, хвароб, пакуты
Не шкадуе душалоў.
Хтосьці ўпрысядкі на цыпках
Дробным крокам прабярэ,
Хтосьці гіцлем дзікім цыкне,
Вышэй голаў задзярэ.
Ешь свой сорам, чалавеча!
Чэсць сваю не сцеражы!
Бо раз'юшанае веча
Тут не ведае мяжы.
Чалавечыя законы
Тут не хочуць панаваць.
Болей мукаў... Болей стогнаў...
Болей жыццяў перарваць...
ІТяма сэрца. Няма жалю.
Няма людскасці ў душы,
Бо ніжэюць смерці шалі,
Звер пануе — так пішы.
Хтосьці плача, хтось смяецца,
Шле праюіёны на прастор.
I гуляе ў ліхалецце
Незакелзаны віхор.
Мора полымя і крыкаў,
Мора слёз, крыві, касцей.
Нейкі слрах і гнеў вялікі.
Гэй, у скокі! Гэй, хутчэй!
Юда жэніцца у полі,
Маладуха яго — смерць,
Злыдні носяцця ў раздоллі,
Ладзяць гульні — круць і верць.

Size