Б’ецца восень халодная ў рэчную шыбу

Б'ецца восень халодная ў рэчную шыбу.
Безупынку трасе адзінокай вярбой.
Я далёкі вандроўца. Хачу да сялібы.
Па калена ў гразі на дарозе глухой.
Пунь стагі, нібы волаты, спяць на балоце.
Вунь узняў многа рук ясянёвы шкілет.
Дождж лупцуе па шыі, цапамі малоціць,
Мне здаецца, хаджу многа зім, многа лет.
А за мной непрытульнасці ў полі імглістьш,
I крычыць вараннё, як на нейкі пажар.
Ногі лезуць у цеста, у квохат багністы.
О, задушыцца дзень пад дзяругамі хмар.

Size