КАЛІ ХОЧАШ ПАЗНАЦЬ

Калі хочаш пазнаць, скуль так полымя б'е,
Што палае ў душы, асвятляе твой шлях,
А ты ймчышся, як сарна, па дзікай гарэ,
Упярод, ад парываў не спіш па начах...
I ты хочаш людзям гэты шлях паказаць.
Асвятляць, раскапаць да зарніц па усход
I да Праўды ўсіх зваць... Калі хочаш пазнаць:
Гэта полымя — твой бсларускі народ.
Гэта полымя — іскры народнай душы,
Што у родных праменнях вякамі жылі;
Гэта — водгукі песняў пастушкі ў цішы,
Гэта — водгукі творчай, магутнай зямлі...
Валатоўкі-курганы у пушчы глухой
Беларусь апавілі шчыр-сумам сваім.
Твой народ гартаваўся касой і сахой,
А ты — сын яго. Можаш гардзіцца ты ім.
Скарб душы ты ад вёскі сялянскай прынёс.
Твой агонь — гэта дух тваіх быўшых дзядоў
Адбывалі прыгон яны, моклі ад слёз,
Пракліналі жыццё сваё сотні гадоў
Адпу радасць ё'н меў, што унук-пастушок
Зажыве калісь лепей у родным краю.
Ты жа рос каля рэчкі, дзе шэпча дубок, —
Дык нясі ж назад сілы у вёску сваю.
Там адчынены дзверы, чакаюць цябе
Апавітыя змрокам, у горы браты.
«Вы пе горш за усіх, нашто ганіць сябе?!
Гэй, да сонца, ўпярод!» —¦ громка скажаш ім ты.
Ты ім скажаш: «Браточкі! нашто жабраваць
Вам астаткі ў чужых у багатых людзей,
А пад ногі свой хлеб, як пясок той, таптаць?
Вам здаецца — чужое, напэўна, смачней...
Пакідаеце золата роднай зямлі,
За пятак надзяваеце панскі хамут
I мяняеце добрыя тканкі свае
На залатаны чорны шляхецкі сурдут.
Выхадзі на абшар — там, дзе пушчы, лугі,
Там дзе Нёман шапоча свой сказ многа лет:
«Кіньце, людзі, ярмо пастаяннай тугі,
Выхадзіце на волю, ідзіце у свет...
Там усім заспявайце вы песні лугоў,
Там усім раскажыце вы казкі палёў,
I русалкі, што выйшлі з маіх берагоў,
Вас абсыпяць гірляндай пахнучых лілей...»
Гэтак Нёман гавора, твой бацька стары.
Твой імпэт — ад яго бурна-хвалёвых вод.
Яго казкі ты слухаў з зары да зары,
Яго слухае ўвесь беларускі народ.
Ты павінен свой доўг назад несці сюды
Ў сваю курную хатку, скуль выйшаў на свет,
Бсларускі народ ратаваць ад бяды.
I тады толькі выпаўніш свой ты завет.

Size