ЖАЛЕЗНЫ ВОУК

1 2 3 4

Зоркі ў небе гараць.
I кальчутаю2 шызаю — ноч.
I шацёрам закураным — ноч.
А вятры на гары, а вятры навакол
Баюць байкі далёкіх стагоддзяў:
Далёкіх стагоддзяў, што зніклі,
Далёкіх стагоддзяў, што прыйдуць.
Выюць вятры.
Хто знае — мяцеж ці пакора ;
У сэрцы вятроў.
У той час:
Па дробных хацінках ля сіняй Віллі
Не бярэ нешта сон ратаёў,
Што кормяць і князя і слугаў яго,
Што плачуць з чыншоў і падаткаў.
Адляцеў ад іх сон лёгкай птушкай,
Лебядзіным пяром ён панёсся
На сініх хрыбтах вейна-хвойных вятроў.
«Князь тут блізка цяпер —
Не да сну.
Князь тут блізка цяпер —
Што рабіць?» Спалох.
Неспакой. «Дзе схавацца?»
У той час:
У дубовым гушчары палае агонь.
Жрацы падліваюць жывіцы-смалы,
Вандалоткі кладуць хварасціну,
Пахучыя зёлкі у вогнішчы —
У чэсць Перуну, у пашану,
На славу князям і харомам,
На страх паспалітаму люду.
Усяродку, як сонца, агонь.
Ноч цемрыць цямней навакол.
I князь бачыць сон.
Князь глядзіць, што за цуд:
Воўк жалезны стаіць,
Б'е хвастом па баках,
Нібы звонам звініць медзь па медзі.
I вуголлем блішчаць яго вочы-агні.
Блізка воўк той стаіць —
Вось рукою падаць
Мо на крокаў на дзесяць ад князя.
Воўк завыў на заход,
Воўк завыў на ўсход
I на поўдзень, на поўнач таксама.
I выццё — не выццё:
Праз жалезны праз рог
Хтось крычаў
Хтосьці зваў,
Пагражаў.
I водгулле-рэха з пагоркаў, далін
Стогалоссем зычэла, гучэла.
Воўк заляскаў зубамі.
Ў князя п'яўкамі зрэнкі ўпіліся,
Праніклівы грозныя вочы.
Да гэтакіх позіркаў князь не прывык,
I князева сэрца зайшло хадыром,
I князева сэрца — як люты груган

1 2 3 4
Size