ЖАЛЕЗНЫ ВОУК

1 2 3 4

I князева сэрца — пажар.
Нацэліў свой лук на ваўка Гедымін,
Бо князь быў стральцом самым першым,
Бо князь быў стральцом самым трапным.
I стрэлы ляцелі,
I стрэлы гулі,
Не стрэлы — крылатыя змеі,
Не стрэлы — пагібель,
Не стрэлы — а смерць.
Нацэліцца ў грудзі — трапляе,
Нацэліцца ў карак — якраз,
Нацэліцца ў вока — туды.
I стрэлы, бы рой камароў,
Гулі і звінелі,
А воўк — хоць бы што.
Не баіцца тых стрэл воўк жалезны.
Не стрэлы — а мухі,
Не стрэлы — лучынкі,
Не стрэлы — пясок.
I спалохаўся князь,
Апусціў свой калчан3,
«Што рабіць, о, Пярун?»
Воўк раз'юшаны лезе і лезе...
Бліжэй і бліжэй...
Зараз кінецца...
Вось...
Прытаіліся псы.
I зніклі кудысьці ўсе людзі.
I людзі, як псы,
I псы, нібы людзі.
Князь адзін.
Яго сіла адпала, як струп.
Яго сіла адпала, як дым. Сам-насам.
I жалезную ляпу разявіў
Жалезны разгневаны воўк...
Князь за грудзі схапіўся
Сон.
Расплюшчыў ён вочы. Ускочыў.
Стаіць Цшіыня.
Месяц ціха плыве Залатьгм чаўнаком.
За хмарку сівую хаваецца ён. I зноў...
А хмары — як туры, А хмары — зубры,
А хмары — алені, А хмары — як войска,
Як грозны атрад. Месяц ціха плыве
Залатым чаўнаком. Сон.
Дрэвы — людзі жывыя — шапочуць.
Дрэвы — рыцары-воі — дрыжаць. Сон.
I ваякі і слугі стаяць навакол
I чакаюць загаду ад князя. Сон.
Князь ад вогнішча вечнага склікаў жрадоў
I свой сон гаварыў ім. Свой сон.
Гаварыў — і хаваў свой спалох ад людзен,
Гаварыў — па баках аглядаўся.
Сон.

1 2 3 4
Size