ЖАЛЕЗНЫ ВОУК

1 2 3 4

Першы жрэц
Быў стары, у сівізне гадоў,
3 мутным вокам, з гарбом,
3 сінявасцю жыл на дрыжучых руках.
Ён тлумачыў:
— Вешчы твой сон, слаўны князе.
Гэта хартыя будучых дзеяў святых.
Дзе дрэмлюнь цяпер шчыр-дубы і бары
Па нізінах, у.згорках адвечных,
Там горад устане вялікі.
Да зор, да нябёс будуць гмахі расці,
Дыяменты і мармур заморскіх зямель
Заварожаць наш край на гады, на вякі;
I людзі з адалля і зблізку
Плысці будуць сюды на паклоны багам.
У абоймах Віллі між лясоў і палёў
Шмат вякоў будзе жыць гэты Горад.
Жрэц другі
Быў сярэдніх і мужных гадоў.
Задумна, паважма і мудра
Ён голаў схіліў.
I вось як тлумачыў сон князя:
— Вешчы тбой сон, наш саколе,
Ад мілосных багоў светлым знакам ідзе.
Сцсражыся жалеза.
Шануй, ясна сонца, жалеза.
У моцных руках шчыр-адданых ваяк
Жалеза табе паратунак,
Больш зброі! жалезнае зброі!
Толькі, князе, глядзі, каб па хатах па тых,
Што, як гнёзды, растуць каля рэчкі,
Не было ні мячоў, ні нажоў ані-ні,
Не было ні кавалка жалеза...
А то раб, а то хам
Бунтавацца пачне.
Я сказаў...
I больш гаварыць мне нязручна.
Трэці жрэц
ІОнаком быў з агнём у вачах, —
Хоць агонь той схаваць ён стараўся, —
Сон князя тлумачыў:
— Вешчы твой сон.
Ён — прароцтва нябеснае сілы,
У вякоў адцаленні, што ўзыдуць сюды,
Возьме верх над залотам жалеза,
I апыпіцца чорны метал у руках
Тых людзей... тых рабоў... ля
Віллі... I тады...
— Годзе! — крыкнуў вой-князь.
I радасць і гнеў
Пад грознай брывой яго
Гаслі-гарэлі,
Гарэлі і гаслі.
Збудаваў Гедымін на высокай гары
Аж да хмар камяніцу-замчышча,
Пад замчышчам — скляпы.
Шмат жалеза пайшло для скляпоў,
Каб мацней трымаць тых, што
У хацінках убогіх...
А вакол вырас горад вялікі,
I завецца ён

1 2 3 4
Size