НОВЫ ГОД

Ударыў звон. Лягла мяжа.
Нябыццем стаў мінулы год.
I летапісец вызначаў яго крывёю і агнём.
Меў шмат надзей, меў гора шмат ты ад яго і наш Народ.
Над Беларуссю ён прайшоў грымотай, бураю, віхром.
Л варта нам зірнуць назад на дзіўны сон, вясновы сон,
Што кожнаму свой сказ шаптаў: «Да нас з'явілась Воля-
Маць»!
I хутка-хутка праняслась, як птушак спеў, як гусляў звон..
I хутка-хутка праняслась. Мы не маглі яе стрымаць...
У чым наш грэх? Абмылка дзе? Чаму апутала нас сець?
Бо, быўшы доўга ў цемнаце, нас асляпіла сонца бель.
Як зданне цёмнае начы, на промень сталі мы глядзець,
I несвядомых абхапіў няўстрыманы і буйны хмель...
А Новы Год нам суліць шмат і новых дзей і новы лёс.
Ярмо навольнікаў-рабоў мы кінем ў процьму, у ватхлань
I жыцце новае пачном. I згіне жудасны хаос.
Будзь сам сабою, Беларус, на Новы Год на сонца глянь!
I не чакай ты ад чужых сабе падмогі, селянін!
Ты сам будуй на Новы Год палацы светлыя свае!
На роднай мове запяеш ты сярод ніў, сярод раўнін,
I закрасуюць на ўвесь свет палі багатыя твае!

Size